Сайт штрихов=)))
Суббота, 04.05.2024, 00:23
Меню сайта

Категории каталога
Фотографии [0]
Стаж и места работы [1]
Награды [1]
Статьи из газет [3]

Форма входа

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Мини-чат
200

Наш опрос
Что бы Вы хотели видеть на сайте?
Всего ответов: 22

Главная » Статьи » Наша Классная классная » Статьи из газет

Настаўніцкая газета "Хімікі перамагаюць"
На мінулым тыдні ў Мінску скончыўся чарговы гарадскі конкурс прафесійнага майстэрства "Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі" ў намінацыі "Настаўнік".
Пачынаючы з канца студзеня, яго ўдзельнікам (а гэта 31 настаўнік) давялося прайсці праз шэраг выпрабаванняў — самапрэзентацыю, педагагічнае і псіхалагічнае тэсціраванне, правядзенне і самааналіз двух урокаў, субяседаванне з членамі журы на зададзеную тэму, прадстаўленне і абарону адукацыйнага праекта.
Пераможцу конкурсу вызначала журы, у склад якога ўвайшлі вопытныя педагогі і выкладчыкі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, а ўзначальвала журы начальнік аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Таццяна Паўлаўна Харужая.
Толькі сямёра самых таленавітых і творчых педагогаў выйшлі ў фінал конкурсу. Сярод іх Тэрэса Іванаўна Мятліцкая, настаўніца хіміі гімназіі № 14, Маргарыта Пятроўна Чарнышова, настаўніца музыкі і АСМК гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны, Міхаіл Міхайлавіч Лагойка, настаўнік хіміі сярэдняй школы № 222, Вераніка Мікалаеўна Сабіч, настаўніца пачатковых класаў гімназіі № 22, Таццяна Аляксееўна Сцяпурка, настаўніца выяўленчага мастацтва сярэдняй школы № 147 з мастацкай накіраванасцю, Святлана Яўгенаўна Тапаркова, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 196, Іван Віктаравіч Дзяменцьеў, настаўнік англійскай мовы гімназіі № 5.

У фінале конкурсу педагогам неабходна было даць май-стар-клас па тэме "Абудзіце ў дзіцяці сапраўдную цікавасць да ўсяго карыснага, духоўнага, маральнага, і вы зможаце быць упэўненымі, што..." і прадэманстраваць падчас конкур-су-сюрпрызу свой інтэлектуальны, культурны ўзроўні і умен¬не разважаць. У ролі школьнікаў на сцэне Мінскага дзяржаў-нага палаца дзяцей і моладзі выступалі вучні педагагічнай гімназіі № 3, якія адзначылі, што ім было цікава і прыемна вучыцца ў такіх педагогаў.
Па выніках усіх выпрабаванняў пераможцай конкурсу была прызнана настаўніца хіміі гімназіі № 14 Тэрэса Іванаўна Мятліцкая. Узгадваючы пачатак конкурсу, можна смела сказаць, што яна і тады ўжо вызначалася. Гэта жанчына валодала тым, што неабходна для перамогі. На маю думку, гэта абаяльнасць, пазітыўны настрой, паважлівае стаўленне да чалавека, вера ў сябе і багаты вопыт.
Педагагічная практыка Тэрэсы Іванаўны Мятліцкай налічвае 19 гадоў. Спасцігаць педагагічнае майстэрства яна пачынала ў сваёй роднай Яршэвіцкай школе ў Валожынскім раёне, затым працягвала ў сталічных школах №№ 169 і 77, і вось ужо тры гады яна выкладае хімію ў гімназіі № 14.
На сённяшні дзень Тэрэса Іванаўна дастаткова ўпэўнена ў сваім прафесіяналізме. Вынікі конкурсу "Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі" таксама пацвярджаюць гэта. Паказчыкам свайго прафесіяналізму настаўніца лічыць дасягненні сваіх выхаванцаў, якія перамагаюць на алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях. Менавіта сваімі вучнямі яна ганарыцца без сарамлівасці. I з асаблівай гордасцю гаворыць, што тры яе выхаванцы з'яўляюцца лаўрэатамі прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Тэрэса Іванаўна спецыяльна не планавала ўдзельнічаць у конкурсе, так склаліся абставіны: нечаканая перамога на школьным этапе, потым на раённым, на горадзе таксама было неабходна годна сябе паказаць. I настаўніца прыклала ўсе намаганні...
У 2006 годзе Тэрэса Іванаўна абагульніла свой вопыт у рабоце пад назвай "Фарміраванне адукацыйнага асяроддзя, якое накіравана на самаразвіццё і самаўдасканаленне асобы вучня ва ўмовах профільнага навучання", за што атрымала прэмію Мінгарвыканкама. А яшчэ раней яна падрыхтавала і абараніла два праекты на гранты Мінгарвыканкама: адзін па экалогіі, а другі — па метадычнай рабоце. Тэ¬рэса Іванаўна таксама падрыхтавала метадычныя і дыдактычныя дапаможнікі для настаўнікаў хіміі. У выніку спецыяльна да конкурсу настаўніцы не патрэбна было што-небудзь рыхтаваць і выдумляць, усё было ўзята з практыкі. Яе адукацыйны праект на конкурсе тычыўся стварэння інтэрактыўных сродкаў навучання хіміі, якія садзейнічаюць індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі працэсу навучання.
"Работа па стварэнні такіх сродкаў навучан¬ня, — расказвае Тэрэса Іванаўна, — была распачата два гады таму і працягваецца да гэтага часу. Ужо выйшлі ў свет два зборнікі дыдактычных картак для 8 і 9 класаў. Да гэтых зборнікаў падрыхтавана каляндарна-тэматычнае планаванне. Іх структура наступная: увесь вучэбны матэрыял курса хіміі падзелены на невялікія структурна-лагічныя эле¬менты, дакладнае веданне якіх неабходна вучню для далейшага разумення матэрыялу. Карткі-заданні створаны па розных тэмах і ў 30 варыянтах, што дазваляе індывідуалізаваць вучэб¬ны працэс. Яны пяціўзроўневыя і адпавядаюць патрабаванням 10-бальнай сістэмы ацэньвання. 3 дапамогай такіх картак-заданняў я хутка атрымліваю зваротную сувязь і бачу, што засвоіў кожны з вучняў. Так вельмі зручна працаваць. Сёння па крысе я рухаюся да стварэння электроннага варыянта дыдактычных картак".
На ўроках Тэрэсы Іванаўны дзеці пачынаюць разумець, што хімія — практычная навука, яна вакол нас, і яе трэба ведаць. Каб падтрымліваць цікавасць дзяцей да прадмета, настаўніца імкнецца на кожным уроку праводзіць эксперымент, да кожнай тэмы шукае прыклады з жыцця. Вось і падчас кон¬курсу вучні педагагічнай гімназіі, якіх удала накіроўвала Тэрэ¬са Іванаўна, шукалі спосабы вырашэння паліўна-энергетыч-нага крызісу. Напрыканцы была зроблена выснова, што не ўсё так бязвыхадна: калі праявіць творчасць і вынаходлівасць, то можна і з саломы атрымліваць энергію.
"Я ніколі не дазваляю сабе "ўзвысіццца" над вучнем, — гаво¬рыць Тэрэса Іванаўна. — Я шчырая з дзецьмі, таму зусім не ба-юся сказаць ім, што яны разумнейшыя за мяне, але пакуль яшчэ не валодаюць маім вопытам. Мы — супрацоўнікі на ўроку".
Як прызналася Тэрэса Іванаўна, падчас конкурсу ёй давя¬лося прачытаць вялікую колькасць псіхалагічнай і педагагічнай літаратуры, што значна павысіла яе тэарэтычныя веды па педагогіцы. А самай запамінальнай была філасофская спрэчка-развага з прадстаўнікамі журы па тэме "Вучань — гэта насенне альбо гліна?"
Сваіх канкурэнтаў на спаборніцтве (зараз Тэрэса Іванаўна іх называе сваімі сябрамі) яна лічыць сапраўднымі прафесіяналамі і творчымі людзьмі.
"Дазвольце мне падзякаваць свайму калектыву і асоб¬на намесніку дырэктара гімназіі Марыне Віктараўне Тарасавай, якая "адстаяла" са мной увесь конкурс, — сказала Т.І.Мятліцкая. — А таксама майму дырэктару Святлане Аляксандраўне Босай, якая падчас урока ў незнаёмым класе спачатку суправаджала і псіхалагічна настройвала мяне на яго, а потым чакала мяне ў лабаранцкай. Яна не прапусціла ні адной маёй рэпетыцыі... Тое, што мне садзейнічаў поспех на кон¬курсе, вялікая заслуга маіх калег і кіраўніцтва гімназіі. Яшчэ раз вялікі дзякуй ім за гэта!"
Званне сталічны настаўнік года, па прызнанні Тэрэсы Іванаўны, вельмі пачэснае, але і ўскладае вялікую адказнасць на яго ўладальніка. Сталічны настаўнік павінен быць гарантам якасці адукацыі. "Да сталічных настаўнікаў прад'яўляюцца даволі высокія патрабаванні, — заўважае пераможца конкурсу. — Не пабаюся сказаць ад імя ўсяго настаўніцтва сталіцы, што мы прызнаны кіраўніцтву нашага горада за матэрыяльную падтрымку, якая з'яўляецца для нас вельмі змястоўнай. Мы таксама ўдзячныя за захаваны нам адпачынак у 56 дзён, паколькі работа настаўніка звязана з высокім псіхаэмацыянальным напружаннем, і патрабуецца доўгі час на рэабілітацыю, каб пазбегнуць прафесійнай дэфармацыі".
Лаўрэатамі конкурсу "Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі" былі прызнаны Вераніка Мікалаеўна Сабіч, настаўніца пачатковых класаў гімназіі № 22, і Міхаіл Міхайлавіч Лагойка, настаўнік хіміі сярэдняй школы № 222. Граматы і падарункі пераможцам і лаўрэатам конкурсу ўручыў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Канстанцінавіч Шчэрба.
Віншуем сталічных настаўнікаў з іх заслужанай перамогай!

Святлана КІРСАНАВА.
НА ЗДЫМКУ: Т.І.Мятліцкая — пераможца конкурсу.
Фота Святланы АСЕННЯЙ.


Посмотреть оригинальный скан статьи можно тут
Категория: Статьи из газет | Добавил: shtrih (15.04.2008)
Просмотров: 1758 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 1
1 mav  
0
Где найти архив статей Настауницкай? Пишу статью про свой портал www.nschool.by хочусослаться на одну статью и не могу найти.

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright 11' © 2024
Конструктор сайтов - uCoz